Падаткавікі папярэдзілі пра новую «камфортную» плату з 1 студзеня. Закране большасць беларусаў


У Міністэрстве падаткаў і збораў (МПЗ) паведамілі, што з 1 студзеня 2024 года ў Беларусі пачне працаваць новы механізм збору падаткаў на транспарт, нерухомасць і зямлю. Беларусаў абавяжуць іх уносіць адною платаю.

Коммунальные услуги, счётчики, кошелёк, коммуналка, деньги, рубли, беларусский рубль, цены, стоимость, калькулятор
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У МПЗ сцвярджаюць, што такая адная плата прынятая для «спрашчэння». Пры гэтым там удакладнілі, што дзеяць новыя правілы пачнуць з 1 студзеня 2024 года.

«Выстаўленыя да аплаты маёмасныя падаткі з 01.01.2024 падлягаюць выплаце адзінай платай на рахунак рэспубліканскага бюджэту паводле месца пастаноўкі на ўлік фізічнай асобы – платніка маёмасных падаткаў, код платы ў бюджэт – 03101 (адзіная маёмасная плата)», – удакладнілі ў МНС.

Дзяржава залезе ў кішэні беларусаў яшчэ глыбей

Раней намесніца міністра падаткаў Беларусі Эла Сяліцкая падчас канферэнцыі «Практыка выкарыстання заканадаўства ў сферы падаткаабкладання і асноўныя змены ў 2024 годзе» паабяцала, што налета беларусам давядзецца падзяліцца з дзяржавай вялікай колькасцю сваіх рублёў. Чыноўніца пералічыла тыя катэгорыі беларусаў, каго змены закрануць найперш.

Са словаў Элы Сяліцкай, у зменах у Падатковы кодэкс, што набудуць моц з 1 студзеня, будзе павышэнне стаўкі ўсіх падаткаў на 7,5 %. Чыноўніца заявіла, што павелічэнне налічылі на падставе прагназаванага параметру інфляцыі.

Таксама ў Кодэкс унеслі праўкі наконт павышэння ставак акцызаў «з улікам міжнародных абавязанняў Беларусі адносна дамоваў аб агульных прынцыпах падаткаабкладання ва ўскосных падатках, заключаных паміж урадамі Беларусі і Расеі». І гэтая змена закране амаль усіх беларусаў.

Чыноўніца распавяла, што ўлады запланавалі ўкараніць «пунктавае падвышанае падаткаабкладанне» для прыбыткаў, «сфармаваных у высокапрыбытковых сферах дзейнасці і дарагой маёмасці». Сярод іх:

  • Павышэнне стаўкі падатку на прыбытак пры атрыманні прыбытку больш за 25 млн. рублёў на год.

    Стаўку падаходнага падатку паднялі да 25 % (замест 13 %) для тых беларусаў, у каго сумарны даход ад крыніцаў у Рэспубліцы Беларусь перавысіць за каляндарны год 200 тыс. рублёў.
  • Таксама ў МПЗ прыдумалі браць падатак з уладальнікаў аўтамабіляў у 10-разовым памеры.
  • Для ІП прыдумалі стаўку падаходнага падатку на  30 %. Але не для ўсіх.

«Павялічаны ў разы падаходны падатак давядзецца плаціць пры атрыманні валавой выручкі, большай за 500 тысяч рублёў на год. Акрамя таго, гэта прывядзе да спынення з наступнага года дзейнасці ў якасці ІП», – сказала Эла Сяліцкая.

Hавiны
З беларусаў запланавалі ўзяць падатак на звышдаходы
2023.11.12 16:04

СП, belsat.eu

Стужка навінаў