Найміт з Беларусі: ПВК Вагнэра становіцца падраздзяленнем «Росгвардыі»


Найміт з Беларусі Аляксей Бярговін (пазыўны Брэст) у сваім Telegram-канале распавёў пра рэарганізацыю ПВК Вагнэра. Паводле Брэста, задачы ў Беларусі для наймітаў захоўваюцца, хаця што гэта за задачы – ён не тлумачыць.

Бярговін паведамляе, што «Група Вагнэр афіцыйна становіцца падраздзяленнем «Росгвардыі».

«Усім супрацоўнікам прапанавана заключыць індывідуальны кантракт… Уся структура групы Вагнэра, парадак працы, камандзіры, застаюцца ранейшымі», – падкрэслівае ён.

Паводле інфармацыі Бергавіна, у зоне баявых дзеянняў будзе з нуля пабудаваная новая база вагнэраўцаў. Для ўдзелу ў вайне супраць Украіны будуць заключаць кантракты на 6 месяцаў, для службы ў Афрыцы і на Блізкім Усходзе – на 9 месяцаў. Задачы ў Беларусі захоўваюцца, сцвярджае Бярговін, але нічога пры гэтым не тлумачыць.

Hавiны
Вагнэраўцы з Беларусі перамяшчаюцца на вайну ва Украіну
2023.09.27 18:20

«Ідзе выклік супрацоўнікаў з рэзерву і набор новых», – паведамляе ён. Заробкі, паводле Бярговіна, у вагнэраўцаў застануцца ранейшымі: 80 тысяч расейскіх рублёў падчас знаходжання ў палявым лагеры, 170 тысяч пры камандзіроўках з невысокай імавернасцю ўдзелу ў баявых дзеяннях, 240 тысяч – пры ўдзеле ў баявых дзеяннях.

Інфармацыю Бярговіна пацвярджае канал «Grey Zone», звязаны з наймітамі ПВК Вагнэра. Паводле «Grey Zone», неўзабаве аднавіцца «актыўны набор» у групоўку, а новая база будзе знаходзіцца на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Інфармацыя пра тое, што ПВК Вагнэра стане адасобленым падраздзяленнем Нацыянальнай гвардыі Расеі пачала распаўсюджвацца ў медыях у верасні. Паводле неафіцыйных звестак, сын Прыгожына Павел і цяперашні камандзір Групы Вагнэра з пазыўным Лотас (сапраўднае імя Антон Елізараў) праводзілі перамовы з кіраўніком «Росгвардыі» Віктарам Золатавым і абмяркоўвалі ўмовы ўваходжання наймітаў у гэтую сілавую структуру. Ускосна на гэта таксама ўказвала з’яўленне законапраекту аб добраахвотніцкіх фармаваннях пры «Росгвардыі».

Аналітыка
Вагнэраўцы вяртаюцца на фронт? Ці частка застанецца ў Беларусі? Што цяпер адбываецца з ПВК
2023.09.25 11:01

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў