Сцяпану Латыпаву стала блага ў судзе. Выклікалі хуткую дапамогу


29 ліпеня ў Менску працягнуўся суд над Сцяпанам Латыпавым. Яшчэ да пачатку паседжання палітычны вязень сказаў, што ў яго быў высокі ціск у СІЗА і папрасіў медычную дапамогу, піша «Новы час». Праз паўтары гадзіны Сцяпану стала зусім блага.

Разгляд крымінальнай справы супраць Сцяпана Латыпава працягнуўся 29 ліпеня а 10:00 у судзе Савецкага раёну Менску. У Сцяпана – новы адвакат, Дзмітрый Канапляннікаў. Суддзя – Аляксандр Воўк.

Артыкулы
Аднавіўся суд над палітвязнем Сцяпанам Латыпавым, які спрабаваў забіць сябе на мінулым паседжанні
2021.07.27 14:06

Падчас пасяджэння дапыталі сведкаў – старшыняў сельсаветаў, дзе фірма Латыпава змагалася з баршчэўнікам.

Яшчэ да пачатку пасяджэння Сцяпан гаварыў пра высокі ціск у СІЗА – 160 на 90, на працэсе ён таксама адчуваў сябе кепска, звярнуўся па медычную дапамогу.

«У камеры горача, паляць. З раніцы быў высокі ціск. Начмед зрабіў укол і адправіў сюды. Лягчэй не стала», – казаў палітычны вязень.

Артыкулы
«ByPol» распавёў, хто ўдзельнічаў у затрыманні і катаваннях Сцяпана Латыпава
2021.07.14 11:05

Аб 11:30 Латыпаў папрасіў абвесціць перапынак. Суддзя сказала, што застаўся апошні сведка – яшчэ адзін старшыня сельсавету з Рагачоўскага раёну. Латыпаў пагадзіўся пачакаць.

Аб 11:40, калі допыт сведкаў скончыўся, Сцяпан ужо з цяжкасцю мог сачыць за працэсам – у яго закружылася галава. Пастанавілі выклікаць хуткую.

Артыкулы
Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла ў зале суда
2021.06.01 15:47

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў