У Беларусі дазволілі ўлучаць у цэны тавараў кошт дастаўкі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю дазволіла ўлучаць у цэны тавараў кошт дастаўкі. Адпаведную пастанову апублікавалі на Нацыянальным партале прававой інфармацыі. Гаворка ідзе пра цэны, што рэгулююцца дзяржаваю.

Машына і кур’ер «Е-дастаўкі».
Фота: vgr.by

Раздробнаму гандлю дазволілі пры вызначэнні цаны ўлучаць у яе «аплату паслугаў арганізацыяў і індывідуальных прадпрымальнікаў у дастаўцы тавараў». Пра гэта гаворыцца ў пастанове, што ўхваліла міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

У дакуменце асобна пералічваюцца выдаткі, якія можна ўлучаць у цэны тавараў, калі дастаўшчык – ІП ці арганізацыя – «уваходзіць у адну групу асобаў з вытворцамі, імпарцёрамі і суб’ектамі гандлю»:

  • заробак кур’ераў;
  • выдаткі на паліва;
  • выдаткі на зарадку электрамабіляў;
  • амартызацыя транспартавых сродкаў;
  • выдаткі на тэхабслугоўванне транспарту;
  • выдаткі на страхаванне транспарту;
  • транспартавы падатак;
  • выдаткі на арэнду або лізінг транспарту;
  • праезд па платным дарогам.
Hавiны
«Нашы грошы»: У Беларусі патаннелі 56 % тавараў і паслуг, але нават чыноўнікі не радыя
2023.10.15 11:01

У леташнім кастрычніку, калі інфляцыя амаль дасягнула 14%, цяперашнія ўлады ўзяліся за татальнае рэгуляванне цэнаў. Правілы цэнаўтварэння не раз змянялі, і планавалася, што адпаведная пастанова ўраду будзе дзеяць мінімальна да канца 2023 года.

Кантроль дзяржавы сапраўды дапамог знізіць інфляцыю, якая ў верасні сёлета склала 2% год да года і 3,6% у параўнанні з леташнім снежнем. Аднак такое штучнае стрымліванне цэнаў, а таксама мяккая манетарная палітыка Нацбанку пагражае рэзкім ростам коштаў у будучыні, папярэджваюць эканамісты.

Агляд
«Назапашванне інфляцыйнага навеса». Эканамісты папярэдзілі пра пагрозу рэзкага росту цэнаў у Беларусі
2023.09.27 16:51

СК belsat.eu

Стужка навінаў