«Нашы грошы»: У Беларусі патаннелі 56 % тавараў і паслуг, але нават чыноўнікі не радыя


Паводле звестак Нацыянальнага банку, у верасні 2023 года 56,4% тавараў у спажывецкім кошыку беларуса патаннелі адносна верасня 2022 года. Месяцам раней такіх было 51%, а, напрыклад, у студзені толькі 8,4 %.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Акрамя тавараў, якія за год патаннелі, яшчэ каля пятай часткі падаражэлі не больш як на 5 %. 12,4 % тавараў падаражэлі на 5-10 % і толькі 11,5 % тавараў сталі даражэйшымі больш як на 10 %.

«Чарговы раз карціна з коштамі, калі верыць Нацбанку і Белстату, выглядае прыгожа. Аднак, ёй радуюцца ўсё менш нават чыноўнікі, усведамляючы, што з кожным месяцам інфляцыйны навес з прычыны празмернага рэгулявання коштаў толькі павялічваецца», – заяўляюць аўтары праекту «Нашы грошы».

Паводле іх, «рынкавыя фактары кажуць на карысць таго, што сітуацыя будзе мяняцца ў адваротны бок: шырокая грашовая маса хутка павялічваецца, расце доля наяўных грошай, даходы насельніцтва працягнулі імклівы рост, пераграваючы эканоміку, пры гэтым курсы замежных валют растуць».

Агляд
«Назапашванне інфляцыйнага навеса». Эканамісты папярэдзілі пра пагрозу рэзкага росту цэнаў у Беларусі
2023.09.27 16:51

Інфляцыя ў Беларусі застаецца нізкай у звязку з татальным дзяржаўным рэгуляваннем. Аднак праз мяккую манетарную палітыку і ўсё большае аддаленне коштаў на паслугі, што не рэгулююцца, ад коштаў на нехарчовыя тавары ўзнікае рызыка рэзкага росту цэнаў, гаворыцца ў чарговым аглядзе даследчага цэнтру BEROC.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў