СБУ абвінаваціла Кадырава ў ваенных злачынствах. Той у адказ абвінаваціў Пуціна


Служба бяспекі Украіны абвінаваціла ў ваенных злачынствах кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава і ягоных паплечнікаў.

Рамзан Кадыраў.
Фота: Рамзан Кадыров / Vk.com

СБУ піша, што Рамзан Кадыраў у лютым – сакавіку 2022 года асабіста кіраваў распрацоўваннем і планаваннем асобных вайсковых дзеянняў ва Украіне, аддаваў загады, заслухоўваў зводкі і справаздачы. Яму выставілі абвінавачанне паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Украіны: «Планаванне і развязванне агрэсіўнай вайны»; «Здзяйсненне наўмысных дзеянняў з мэтаю змяніць межы Украіны, якія прывялі да гібелі людзей»; «Апраўданне ўзброенай агрэсіі Расеі».

Таксама вінавацяць Данііла Мартынава, намесніка начальніка ўпраўлення Нацыянальнай гвардыі Расеі ў Чачэніі, і Хусэйна Межыдава, камандзіра 249-й тактычнай групы асобнага матарызаванага батальёну «Поўдзень» Нацыянальнай гвардыі Расеі.

Hавiны
Кадыраў раскрытыкаваў краіны АДКБ за адмову падтрымаць уварванне ва Украіну
2022.06.19 08:42

Паводле СБУ, Мартынаў 5 сакавіка асабіста кіраваў захопам Барадзянскага псіханеўралагічнага інтэрнату. Ён таксама загадваў узяць у закладнікі амаль 500 пацыентаў, мініраваць падыходы да будынку, а сам інтэрнат пераўтварыць у агнявую пазіцыю.

Хусэйна Межыдава вінавацяць у захопе ў закладнікі і ўтрыманні ў склепах шматпавярховікаў з 25 лютага да 13 сакавіка амаль 200 жыхароў Гастомелю, у тым ліку жанчын, старых і дзяцей. Сярод пацярпелых, сцвярджае СБУ, былі жанчыны, асобы сталага веку і дзеці. Палонных, якія не вытрывалі бесчалавечных умоваў утрымання, пахавалі.

Кадыраў у аўдыяпаведамленні ў Telegram-канале заявіў, што прымае абвінавачанні СБУ:

«Вызначыце месца, куды нам з’явіцца, мы з задавальненнем прыедзем і разбярэмся, хто злачынец, хто забойца, хто тэрарыст. У вас ні гонару, ні сумлення».

Кіраўнік Чачэніі паведаміў, што працягне браць удзел у расейскай агрэсіі. А Кіева яму нібыта не дае захапіць Уладзімір Пуцін.

Hавiны
Кадыраў запатрабаваў прабачэнняў у Польшчы за расейскага амбасадара і паабяцаў знішчыць яе «за 6 секунд»
2022.05.25 22:41

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў