Саміт ЕС заклікаў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз


Саміт ЕС заклікаў забараніць беларускім авіякампаніям палёты ў Еўразвяз, а таксама заклікаў авіяперавозчыкаў ЕС адмовіцца ад палётаў над тэрыторыяй Беларусі.

Акрамя таго, саміт ЕС заклікаў Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі правесці расследаванне інцыдэнту з пасадкай рэйса Ryanair у Беларусі.

Рашэнні, прынятыя на Саміце ЕС, у тым ліку аб забароне палётаў у ЕС для беларускіх авіякампаній, пакуль не ўступаюць у сілу, яны яшчэ павінны быць узгоднены і зацверджаны ў Савеце ЕС на ўзроўні міністраў.

Саміт ЕС прыняў і іншыя рашэнні:

  • «Як мага хутчэй» увесці дадатковыя санкцыі супраць Беларусі.
  • Заклік да ICAO правесці расследаванне ў сувязі з «беспрэцэдэнтнай і непрымальнай» пасадкай самалёта ў Менску.
  • Патрабаванне неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча і яго дзяўчыну Соф’ю Сапегу.
  • Салідарнасць з Латвіяй па сітуацыі з высылкай яе дыпламатаў з Беларусі.

ІК, belsat.eu

Hавiны
Навошта Лукашэнку спатрэбілася спецаперацыя супраць самалёта «Ryanair» і якімі будуць наступствы? Тлумачаць эксперты
2021.05.24 15:44
Hавiны
Што за «ліст пра бомбу» і калі паднялі знішчальнік. Версія беларускага боку пра захоп рэйсу «Ryanair»
2021.05.24 19:43
Стужка навінаў