У Польшчы створаная група для развязання праблемаў беларускіх бежанцаў


У Польшчы стварылі камісію ў справах беларускіх уцекачоў, якія жывуць у гэтай краіне. Першае паседжанне камісіі прайшло 25 сакавіка, паведамілі ў польскім МУС.

Паседжанне камісіі ў справах беларускіх уцекачоў 25 сакавіка 2022 года.
Фота: MSWiA_GOV_PL/ Twitter
Паседжанне камісіі ў справах беларускіх уцекачоў 25 сакавіка 2022 года.
Фота: MSWiA_GOV_PL/ Twitter

У паседжанні прыняў удзел намеснік міністра МУС Барташ Градэцкі.

Намеснік міністра МУС Польшчы Барташ Градэцкі на паседжанні камісіі ў справах беларускіх уцекачоў 25 сакавіка 2022 года.
Фота: MSWiA_GOV_PL/ Twitter

Таксама ў паведамленні МУС Польшчы сказана, што стварэнне камісіі стала вынікам учорашніх перамоваў паміж кіраўніком МУС Мар’юшам Каміньскім і Святланай Ціханоўскай. Пасля сустрэчы Ціханоўская напісала ў Twitter:

«Польшча ласкава прыняла дзясяткі тысяч беларусаў, якія ўцякалі ад лукашэнкаўскіх рэпрэсіяў і расейскай агрэсіі ва Украіне. Міністр унутраных справаў Мар’юш Каміньскі запэўніў мяне і Паўла Латушку, што беларусам будзе аказаная ўсялякая дапамога ў легальным статусе і магчымасцях для працы. Дзякуй!»

Сустрэча Мар’юша Каміньскага і Святланы Ціханоўскай 24 сакавіка 2022 года.
Фота: Tsihanouskaya/ Twitter

Раней у Офісе Святланы Ціханоўскай паведамлялі, што згодна з дамоўленасцю польскіх уладаў, ніхто з беларусаў, якія маюць праблемы з легалізацыяй у Польшчы, дэпартаваны ў Беларусь не будзе.

Парады
У эфіры Офісу Святланы Ціханоўскай распавялі пра статус беларусаў, якія беглі з Украіны ў Польшчу
2022.03.14 21:46

АД belsat.eu

Стужка навінаў