Новыя палітзняволеныя і затрыманне выкладчыц універсітэтаў. Рэпрэсіі за 24 ліпеня


Сілавікі працягваюць рэпрэсіі і затрыманні грамадзянаў Беларусі ў многіх гарадах краіны, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі. «Белсат» сабраў вядомыя факты пераследу за 24 ліпеня.

У Беларусі 11 новых палітвязняў. Гэта Кірыл Клімаў, Васіль Якімаў, Ігар Сацюк, Віталь Юрэня, Вольга Рыбіна, Аляксандр Хмыль, Павал Харытонаў, Максім Драбніца, Мікіта Бруй. Такім чынам у Беларусі на 24 ліпеня палітычнымі зняволенымі прызнаныя 1484 чалавек.

ГУБАЗіК затрымаў дзвюх выкладчыц універсітэтаў, бо яны займаліся «дэструктыўнымі дзеяннямі». Адна з затрыманых – выкладчыца беларускай мовы, кандыдатка філалагічных навук і дацэнтка кафедры беларускай і рускай моў Надзея Старавойтава. У «пакаянным» відэа яна кажа, што наведвала мітынгі, падчас якіх выходзіла на дарогу, зарэгістравалася ў плане «Перамога» і была падпісана на «дэструктыўныя» каналы. Другая затрыманая – выкладчыца рускай мовы, кандыдатка філалагічных навук Наталля Сівіцкая. У «пакаянным» відэа яна кажа, што ўдзельнічала ў пратэстах.

Затрыманыя выкладчыцы Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая. Крыніца: viasna96 / Telegram

У судзе Ленінскага раёну Менску 24 ліпеня вынеслі прысуд палітзняволенаму музыку і паэту Мікіту Найдзёнаву. Яго асудзілі на 3 гады «хатняй хіміі» і вызвалілі з-пад варты ў залі суду. Палітвязня затрымалі 25 сакавіка гэтага года. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).

Мікіта Найдзёнаў.
Фота: viasna96 / Telegram
Hавiны
Маці Паўла Севярынца даведалася, што з палітвязнем: прыйшло 11 лістоў з турмы
2023.07.24 15:38

У Менску за татуіроўку з нацыянальным сімвалам Пагоні затрымалі 26-гадовага Віктара Нарэйку. Па словах сілавікоў, яе заўважылі, калі ён з голым торсам касіў траву. На затрыманне прыехаў САХР. У відэа мужчыну змушаюць сказаць, што ён будзе выводзіць тату. Мужчына таксама кажа, што на яго раней быццам была заведзеная крымінальная справа за перадачу інфармацыі ў чат-бот Nexta.

Міністэрства інфармацыі заблакавала старонку Kamunikat.оrg – найбуйнейшай інтэрнэт-бібліятэкі беларускай літаратуры, у якой таксама размешчаны тысячы кніг, часопісаў і аўдыёкніг. З-за мяжы сайт адкрываецца без праблемаў.

Па пратэсных артыкулах судзяць гарадзенца Міхаіла Мякекі. Ён жыў і працаваў у Польшчы паўтара гады і вярнуўся ў Беларусь, дзе і быў затрыманы напрыканцы лістапада 2022 года. Яго абвінавачваюць у «распальванне сацыяльнай варожасці» (ч. 1 і ч. 3 арт. 130 КК), «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» (ч. 1 арт. 342 КК), «гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы» (ч. 2 арт. 366 КК), «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі» (ч. 2 арт. 367 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Віктар Сянько.

Дваіх работнікаў Талачынскага лясгасу будуць судзіць за «экстрэмісцкія матэрыялы». Шматдзетную маці Вікторыю Казун будуць судзіць паводле артыкула 19.11 КаАП («Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай экстрэмісцкай»). Разам з жанчынай судзяць ейнага калегу па працы ў Талачынскім лясгасе Дзмітрыя Васіленку.

Анонс
Беларусы аб’яднаюцца ў 12-гадзінным онлайн-марафоне салідарнасці з палітзняволенымі
2023.07.24 20:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў