ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі


Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў чорны спіс два прадпрыемствы, дзевяць фізічных асобаў і самалёт Аляксандра Лукашэнкі.

Санкцыі ўведзены супраць дзяржаўных прадпрыемстваў МАЗ і БелАЗ, іх дырэктараў Валера Іванковіча і Сяргея Нікіфаровіча. Намеснік міністра фінансаў ЗША Браян Нэльсан адзначыў, што дзяржаўныя прадпрыемствы прыносяць рэжыму Лукашэнкі значныя даходы, якія дазваляюць «праводзіць рэпрэсіі супраць беларускага народу».

Акрамя таго, пад абмежаванні трапіў лукашэнкаўскі Цэнтравыбаркам і сем ягоных прадстаўнікоў: старшыня Ігар Карпенка, чальцы камісіі Алена Балдоўская, Дзяніс Дук, Алена Кунцэвіч, Аляксандр Ткачоў, Кацярына Федасенка і Аляксандр Южык.

Асобна ў спіс унесены самалёт EW-001PA – Boeing 737, які выкарыстоўвае асабіста Аляксандр Лукашэнка. Гэты самалёт у амерыканскім Мінфіне назвалі «раскошным».

ЗША падкрэсліваюць, што рэжым Лукашэнкі мусіць панесці адказнасць за «за жудаснае абыходжанне са сваімі ўласнымі грамадзянамі і дапамогу пуцінскаму рэжыму».

Увядзенне новых санкцыяў было прымеркавана да Дня Волі.

Інтэрв’ю
Якія пытанні Вашынгтон абмяркоўвае з Менскам? Тлумачыць Робін Даніган, намесніца памочніка дзяржсакратара ЗША
2023.02.02 20:51

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў