69-гадовы мужчына адкрыў страляніну ў 10-й акрузе Парыжу. Паводле інфармацыі BFM TV, загінулі два чалавекі, яшчэ чацвёра – параненыя.
Нападнік затрыманы, ягоныя матывы пакуль не вядомыя. Страляніна адбылася ў цэнтры Парыжу – у 10-й акрузе сталіцы Францыі.
Пракуратура гораду расследуе злачынства.
Сведкі здарэння распавялі французскім медыям, што агулам прагучала сем ці восем стрэлаў, пасля чаго на вуліцы пачаўся хаос.
Зміцер Міраш belsat.eu