У Бабруйску за хабар у 51 тысячу рублёў затрымалі дырэктара заводу


У Бабруйску затрымалі 57-гадовага дырэктара аднаго з заводаў гораду. Назва прадпрыемства, а таксама імя кіраўніка заводы прэс-служба МУС не паведамляе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Милиция Минска / Telegram

Паводле звестак ведамства, з ліпеня па лістапад дырэктар сістэматычна атрымліваў хабар у выглядзе працэнту ад сумы заключаных дагавораў з камерцыйнай фірмай, якая пастаўляла сыравіну для вытворчасці прадукцыі.

Дырэктара затрымалі ў момант перадачы чарговага траншу ў памеры больш як 21 тысячу рублёў. Агулам ён паспеў атрымаць 51 тысячу рублёў.

У дачыненні да затрыманага пачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры.

22 лістапада стала вядома, што затрыманы былы міністр сельскай гаспадаркі, а потым – інспектар у Віцебскай вобласці Ігар Брыло. Ён апынуўся ў СІЗА КДБ паводле «Малочнай справы».

Паводле КДБ, у межах гэтай справы затрымана 26 чалавек, з іх 15 арыштавана. А зараблялі яны мільёны долараў праз Расею.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў