«Свецяцца і члены ўрада». Удзельнікі «справы малочнікаў» атрымлівалі $10 млн у год – КДБ


КДБ і Аляксандр Лукашэнка распавялі падрабязнасці пра «справу малочнікаў». Затрымана 26 чалавек, з іх 15 арыштавана. А зараблялі яны, па версіі КДБ, мільёны даляраў праз Расею.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Па дадзеных КДБ, існавала сетка непатрэбных пасярэднікаў, якія кантралявалі пастаўкі малочнай прадукцыі ў Расею і зараблялі не менш за $10 млн у год. Лукашэнка заявіў, што ў беларускіх фірмаў былі падкантрольныя кампаніі ў Расеі. Ім прадаваліся прадукты з мінімальнай нацэнкай, а ў Расеі рэалізоўваліся па больш высокай цане. Такім чынам эканомілі на падатках.

«Атрыманая інфармацыя паказала, што рэалізацыя схемы не магла ажыццяўляцца без удзелу службовых асоб прадпрыемстваў і дзяржорганаў. Раман Аляксандравіч [Прэм’ер-міністр Галоўчанка. – Рэд.], таксама адкажаце, калі будуць вашы асобы. Там свецяцца і члены ўрада», – заявіў Лукашэнка.

Першыя падазроныя аперацыі заўважаныя КДБ яшчэ ў 2020 годзе з кампаніяй ООО «ТПК ПродИнвест».

Сярод фігурантаў справы таксама Генадзь Скітаў, які быў дырэктарам «Бабушкінай Крынкі» з 2019 года. Паведамляецца, што ён ствараў больш выгадныя ўмовы для сеткі кампаній свойго знаёмага Сіруця. І Сіруць манапалізаваў экспарт «Бабушкінай Крынкі».

Таксама пра Скітава адзначаецца, што пасля прызначэння ён усталяваў камеры ў сваім кабінеце і перавёў камунікацыю з супрацоўнікамі ў мэсэнджары.

«Скітаў забараніў наведваць прадпрыемства прадстаўнікам дзяржорганаў без яго ведама. Перад калектывам ён пазіцыянаваў сябе “аўтарытэтам з 90-х”. Ён сфармаваў сваю каманду мэнэджараў з ліку сваякоў і былых падначаленых, новую збытавую палітыку, а таксама цалкам замкнуў фінансавыя патокі на сябе», – піша БЕЛТА.

Лукашэнка заявіў, што ўсе праблемы праз тое, што ў Галоўчанкі няма нармальнай сістэмы рэалізацыі прадукцыі.

Аналітыка
Вяртанне да бартару і схемы праз Расею. Як Беларусь будзе гандляваць каліем з Іранам
2023.11.13 07:00

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў