Праваабаронцы зноў паведамляюць пра затрыманні пры ўездзе ў Беларусь


Апошнім часам да праваабаронцаў даходзіць шмат інфармацыі пра затрыманні на мяжы. Так, у ноч на 22 чэрвеня на беларуска-польскай мяжы пасля праверкі тэлефонаў былі затрыманыя некалькі чалавек: іх знялі з аўтобуса і далейшыя іх лёсы невядомыя, паведамляюць праваабаронцы.

Беларуская мяжа.
Фота: onliner.by

Падобны выпадак адбыўся днямі і на беларуска-літоўскай мяжы: 20 чэрвеня на памежным пункце «Катлоўка» была затрыманая жанчына, яе таксама знялі з рэйсавага аўтобуса.

Прыходзіць інфармацыя і пра ўзмоцненыя праверкі на беларуска-расейскай мяжы. Пасля праверкі пашпартоў некаторым кажуць чакаць супрацоўніка КДБ, бо чалавек знаходзіцца ў «базе экстрэмістаў». Падчас размовы супрацоўнік КДБ патрабуе тэлефоны людзей, глядзіць сацсеткі, запытваецца, дзе людзі атрымліваюць інфармацыю і на якія каналы падпісаныя, сцвярджаюць праваабаронцы.

Раней паведамлялася пра арышт некалькіх чалавек у аэрапорце «Менск», дзе ў людзей таксама правяраюць тэлефоны і рэчы.

Hавiны
«BYPOL»: Некаторых беларусаў не пускаюць у краіну
2023.06.02 21:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў