У беларускім палку «Пагоня» цяпер ёсць авіяразведка, якая заступіла на службу ў ЗСУ


Байцы авіяразведкі далучыліся да беларускага палку «Пагоня» і пачынаюць службу ў складзе першай асобнай брыгады спецпрызначэння ім. Багуна сухапутных войскаў ЗСУ, паведамляе «Prague Support Team» – добраахвотнікі з Прагі, якія дапамагаюць беларусам, якія змагаюцца ва Украіне.

Авіяразведка складаецца з наступных частак: група падтрымкі і два разведвальныя крылы, кожнае з якіх уяўляе сабой аўтаномную разведвальна-ўдарную групу з чатырох чалавек. Група складаецца з камандзіра крыла, аператара БПЛА, і двух назіральнікаў-аператараў, а пры неабходнасці члены групы гатовы замяняць адзін аднаго. Байцы прайшлі праграму навучання ў еўрапейскіх інструктараў.

Кожнае крыло аснашчана наступным абсталяваннем: пікапам, спадарожнікавым тэрміналам «Starlink» з сонечнымі батарэямі, прыборамі назірання і прыцэльвання, двума дронамі з сістэмай скіду боепрыпасаў, планшэтамі і іншым абсталяваннем.

Група падтрымкі перамяшчаецца на мікрааўтобусе, у якім абсталяваны працоўныя месцы дата-аналітыка і кіроўцы-рамонтніка і займаецца перавозкай маёмасці атраду.

Таксама зазначаецца, што стварэнне авіяразведкі было б немагчымым без удзелу людзей, якія ахвяравалі грошы на збор, які быў аб’яўлены фондам «BYSOL». Было сабрана 40 тысяч еўра. Таксама былі задзейнічаны ўласныя рэсурсы байцоў і дапамога спонсараў.

Збор на авіяразведку яшчэ не скончаны, патрэбен дрон з цеплавізійнай камерай. Дапамагчы можна праз сайт «BYSOL».

Фота
У Кіеве рыхтуюцца да Дня Незалежнасці
2022.08.21 15:51

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў