Сербія ўвяла санкцыі супраць уладаў Беларусі


Сербія далучылася да санкцый Еўрапейскага Звязу супраць уладаў Беларусі за падтрыманне тымі расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч.
Фота: president.gov.by

Як адзначае European western Balkans, гаворка ідзе пра санкцыі ЕЗ, уведзеныя 8 красавіка з прычыны «сітуацыі ў Беларусі і ўдзелу Беларусі ў расейскім уварванні ва Украіну».

Апавяшчэнне з’явілася на сайце Еўракамісіі. Афіцыйных паведамленняў сербскіх уладаў на гэты конт няма.

Hавiны
Еўразвяз узгадніў новы пакет санкцыяў супраць Расеі. Ён закране і Беларусь
2022.04.08 13:54

Рада Еўразвязу 8 красавіка пастанавіла ўвесці пяты пакет эканамічных ды індывідуальных санкцыяў. Сярод іншага забараняўся перавоз па тэрыторыі ЕЗ аўтатранспартавым аператарам РФ і Беларусі. Выключэнні робяцца для перавозу харчоў, медычных і фармацэўтычных тавараў.

Таксама забароненыя дэпазіты, крыптагаманцы, продаж банкнотаў і каштоўных папераў у любой з валютаў дзяржаваў – чальцоў ЕЗ у Расею і Беларусь, у тым ліку любой фізічнай ці юрыдычнай асобе, арганізацыі ці органу ў Расеі і Беларусі.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў