Сталі вядомыя прызёры футбольнага чэмпіянату Беларусі


«Шахцёр» – чэмпіён другі раз запар. Вядомыя клубы, якія зоймуць другое і трэцяе месца, але хто якое?

Футбольны клуб «Шахцёр» (Салігорск) на матчы з «Гомлем», 27 кастрычніка 2021 года.
Фота: Fcshakhter.by

За тур да заканчэння чэмпіянату Беларусі па футболе сталі вядома прызёры турніру: салігорскі «Шахцёр», барысаўскі БАТЭ і менскае «Дынама». «Шахцёр» стаў чэмпіёнам другі год запар. Апошняя інтрыга: хто стане другім: БАТЭ альбо «Дынама».

Пакуль барысаўцы на пункт апярэджваюць сталічны клуб. У апошнім туры 28 лістапада БАТЭ прымае ўдома «Віцебск», а менскаму «Дынама» ехаць у Мазыр.

Па-за гульнёй
«Шахцёр» – другі раз запар чэмпіён Беларусі па футболе. Хто зойме другое месца? Прагноз Дзмітрыя Руто
2021.11.01 23:32

Сёлета ў Вышэйшай лізе гуляе 16 клубаў. Два найслабейшыя вылятаюць у Першую лігу. Цяпер у канцы табліцы «Смаргонь» і рэчыцкі «Спадарожнік», які зняўся пасярод чэмпіянату праз фінансавыя праблемы.

Найбольш у футбольным чэмпіянаце перамагаў барысаўскі БАТЭ – аж 15 разоў (апошні ў 2018 годзе), следам менскае «Дынама» з 7 перамогамі ў чэмпіянаце Беларусі (апошні раз – у 2004 годзе). «Шахцёр» перамагаў тройчы: у 2005, 2020 і 2021 гадах.

Кубак Беларусі яшчэ не разыгралі: чвэрцьфінал будзе вясной 2022 года («Шахцёр» саступіў «Гомлю» ў 1/8). У мінулым розыгрышы перамог БАТЭ, а «Шахцёр» саступіў берасцейскаму «Дынама» ў паўфінале.

Аналітыка
Салігорскі «Шахцёр» зноў чэмпіён Беларусі па футболе. Чаму ён і якім коштам
2021.10.28 17:22

АС belsat.eu

Стужка навінаў