Краіны ЕЗ дамовіліся пра абмежаванне коштаў на расейскі газ


Міністры энергетыкі краінаў Еўразвязу дасягнулі пагаднення ў справе абмежаванняў коштаў на расейскі газ, піша Reuters. Абмежаванне коштаў на паліва будзе задзейнічанае, калі кошты дасягнуць да 180 еўраў за мегават-гадзіну.

ТАА «Газпром трансгаз Масква». Крыніца: Sputnik

Пасля некалькіх тыдняў перамоваў у справе абмежавання коштаў на расейскі газ, краіны ЕЗ дасягнулі дамоўленасці вакол гэтага пытання. Міністры энергетыкі краін Еўразвязу пастанавілі, што абмежаванне коштаў будзе задзейнічанае, калі кошты на газ дасягнуць да 180 еўраў за мегават-гадзіну (1 МВт-гадзіна ≈ 95,31 м³ газу).

Абмежаванне ўступіць у сілу з 15 лютага наступнага году. Спачатку захада не будзе датычыць пазабіржавых гандляванняў.

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў