Украіна вырашыла адклікаць свайго пасла ў Беларусі


Украіна мае намер адклікаць свайго амбасадара ў Беларусі Ігара Кізіма, каб правесці кансультацыі. Такое рашэнне было прынятае пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і кіраўніка непрызнанай Данецкай народнай рэспублікі Дзяніса Пушыліна, паведамляе прэс-служба МЗС Украіны.

Ігар Кізім. Крыніца: zviazda.by

Украінскі бок назваў сустрэчу чарговым «абуральным недружалюбным актам» з боку Менску, накіраваным на падтрыманне дзяржавы-агрэсара.

«У сувязі з гэтым МЗС Украіны прыняло рашэнне выклікаць пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Ігара Кізіма для кансультацыяў», – сказана ў заяве міністэрства.

Сустрэча Лукашэнкі і Пушыліна прайшла ў Менску 18 красавіка. У сваю чаргу Лукашэнка прапанаваў выканальніку абавязкаў кіраўніка «ДНР» дапамогу ў аднаўленні рэгіёну «ад імя беларускага народу». На ягоную думку, у «ДНР» неабходна адраджаць прамысловыя прадпрыемствы і сельскую гаспадарку.

Абноўлена
Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком самаабвешчанай «ДНР»
2023.04.18 12:32

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў