Чарга з фураў на беларуска-польскай мяжы расцягнулася на 37 кіламетраў


Транспартная сітуацыя на мяжы Беларусі і Польшчы застаецца складанай: з раніцы 19 лютага каля 1600 грузавікоў чакаюць выезду з Польшчы праз памежны пераход у Карошчыне, які з 10 лютага з’яўляецца адзіным дзейным грузавым пераходам з Беларуссю.

Як паведамляе карэспандэнт «Белсату», цяпер чарга з фураў на польска-беларускай мяжы пачынаецца за 37 кіламетраў да памежнага пераходу. Фуры стаяць на дарозе так, што машыны вымушаныя выязджаць на сустрэчную паласу. У некаторых асабліва небяспечных месцах стаіць польская паліцыя і не дазваляе кіроўцам затрымлівацца.

Паводле звестак granica.gov.pl, прыкладны час чакання – 67 гадзінаў. Прычым сітуацыя цягам дня толькі пагоршылася: каля 15:00 па менскім часе тэрмін чакання складаў 63 гадзіны.

Нагадаем, з 14:00 10 лютага Польшча закрыла для афармлення выезду і ўезду памежны пункт пропуску «Баброўнікі». У выніку на беларуска-польскай мяжы цяпер працуюць толькі два памежныя пункты: «Берасце-Тэрэспаль» (для легкавых аўтаў і аўтобусаў) і «Казловічы-Кукурыкі» (для грузавікоў).

У адказ урад Беларусі пастанавіў, што рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Польшча, цяпер будзе ажыццяўляцца толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы.

Каментар
«Дабівае тых, хто застаўся». Жалезная заслона на мяжы і спрэчкі беларусаў у сацсетках
2023.02.15 19:15

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў