Беларусь абмяжоўвае ўезд польскім грузавікам і цягачам


Беларусь адказала на закрыццё Польшчаю памежнага пункту пропуску «Баброўнікі – Бераставіца». Урадавай пастановаю польскім цягачам і грузавым аўтамабілям абмяжуюць уезд на беларускую тэрыторыю.

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
Чэргі грузавоікоў на мяжы. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЮШ / Белсат

Урад Беларусі прыняў пастанову, паводле якой польскі грузавы аўтатранспарт здолее ўязджаць у Беларусь толькі праз беларуска-польскі ўчастак дзяржаўнай мяжы.

«Рух грузавых аўтамабіляў і цягачоў, зарэгістраваных у Рэспубліцы Польшчы, цяпер будзе ажыццяўляцца для ажыццяўлення грузавых аперацыяў або перачэпкі толькі праз беларуска-польскі ўчастак Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь», – гаворыцца ва ўрадавым паведамленні.

Падкрэслена таксама, што пастанова ўраду «прынятая ў сувязі з закрыццём польскім бокам з 10 лютага 2023 года аўтадарожнага пункту пропуску «Баброўнікі  –Бераставіца».

Пастанова набудзе моц пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Аб падрыхтоўцы «сіметрычнага» адказу на дзеянні польскага ўраду Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 лютага, назваўшы закрыццё пунктаў пропуску на заходніх межах краіны эканамічнай правакацыяй. Паводле яго, адказаў будзе два – спачатку мяккі, потым жорсткі.

Нагадаем, што 10 лютага Польшча закрыла адзін з двух пунктаў пропуску для насельніцтва і транспарту праз польска-беларускую мяжу «з меркаванняў інтарэсаў нацыянальнай бяспекі».

Разбор
Польшча закрыла пункт пропуску «Баброўнікі»: Навошта ўсё гэта і як цяпер ездзіць
2023.02.10 20:31
Антон Тачняк belsat.eu
Стужка навінаў