ГУБАЗіК затрымаў хакейнага трэнера за тое, што яму падабаецца прозвішча Зяленскі


ГУБАЗіК затрымаў дзіцячага трэнера ХК «Лакаматыў-Орша», які пакінуў у бацькоўскім чаце допіс, што лічыць прозвішча Зяленскі прыгожым. Пра гэта паведаміў падкантрольны спецслужбам Telegram-канал «ГУ БАЗА».

Як вынікае са скрыншотаў допісаў у чаце, хтосьці з бацькоў напісаў, што ён падтрымлівае Аляксандра Лукашэнку, а трэнер у адказ са смайлікамі адказаў, што яму гэта нецікава і што «Зяленскі прыгожае прозвішча».

Допіс у чаце, за які затрымалі хакейнага трэнера.
Фота: guBAZA / Telegram

Telegram-канал «ГУ БАЗА» назваў гэтыя словы «палітычным камінг-аутам». Пры гэтым сілавікі не тлумачаць, на якой фармальнай юрыдычнай падставе трэнера затрымалі і да парушэння якога закону маглі прыраўняць гэтыя словы ў чаце.

Імаверна, на трэнера данёс у ГУБАЗіК хтосьці з бацькоў дзяцей, якіх ён трэнуе. На «пакаянным відэа» мужчыну прымушаюць выбачацца за допіс пра Зяленскага і сказаць, што гэтыя словы былі напісаныя ў нецвярозым стане.

Telegram-канал «ГУ БАЗА» абяцае, што Федэрацыя хакея прасочыць, каб «больш не дапускаць яго да трэнерскай дзейнасці».

Hавiны
ГУБАЗіК неафіцыйна прызнаў, што пераследуе іншадумцаў без законных падставаў
2023.08.28 12:27

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў