Беларусы Польшчы анансавалі акцыю супраць ядравай зброі ў Беларусі. Будзе жывая трансляцыя


У Варшаве 18 чэрвеня мае прайсці акцыя супраць размяшчэння ў Беларусі ядравай зброі. «Белсат» будзе весці жывую трансляцыю.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Чарнобыльскі шлях у Вільні, Літва. 26 красавіка 2023 года.
Фота: Белсат

Уладзімір Пуцін 16 чэрвеня заявіў, што расейская ядравая зброя ўжо ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка ўжо ўяўляе, што можа карыстацца гэтай расейскай зброяй. Многім беларусам гэта не падабаецца.

У 14:00 18 чэрвеня беларусы Польшчы збіраюцца зладзіць акцыю перад помнікам Мікалаю Каперніку ў Кракаўскім прадмесці Варшавы на акцыю супраць увядзення ядравай зброі ў Беларусь. Чакаюцца выступы палітыкаў, магчымы пераход мітынгу ў марш. «Белсат» будзе весці жывую трансляцыю.

Аналітыка
Ядравая зброя ў Беларусі – што рабіць беларусам і Захаду? Адмысловае выданне «Белсату»
2023.06.17 15:47

belsat.eu

Стужка навінаў