Пуцін распавёў, што ў Беларусь даставілі першыя ядравыя зарады


На Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін распавёў, што ў Беларусь ужо даставілі першыя ядравыя снарады.

Ядравая зброя. Крыніца: jacos.net

Падчас выступу на Пецярбуржскім міжнародным эканамічным форуме Уладзімір Пуцін заявіў, што Расея ўжо даставіла ў Беларусь частку тактычнай ядравай зброі. Паводле словаў кіраўніка Крамля, даставілі толькі першую частку зарадаў, астатнія перавязуць да канца лета.

Паводле Пуціна, ядравая зброя пастаўляецца ў Беларусь дзеля для таго, каб гарантаваць бяспеку і існаванне Расеі. Таксама, заявіў ён, у РФ больш ядравай зброі, чым у краінаў NATO.

«Яны ведаюць пра гэта і ўвесь час схіляюць нас да таго, каб мы пачалі перамовы па скарачэнні. Хрэн вам, як у нас у народзе кажуць», – сказаў Пуцін.

Лідары Заходніх краінаў у сваю чаргу падкрэсліваюць, што ядравая зброя не можа быць выкарыстаная, паколькі ў ядравай вайне не можа быць пераможцаў.

Беларускае грамадства ў большасці выступае супраць размяшчэння ядравай зброі на сваёй тэрыторыі.

Hавiны
Эксперт UNIDIR: Ядравая зброя можа не з’явіцца ў Беларусі, але спыніць яе завоз складана
2023.06.15 22:45

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў