Лукашэнка пагражае «без вагання» выкарыстаць ядравую зброю, якой яму ніхто не перадае


Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня распавёў, навошта яму патрэбная ядравая зброя, і назваў умовы яе выкарыстання з тэрыторыі Беларусі. Пра гэта паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка, 13 чэрвеня 2023 года.
Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта не Расея імкнецца размясціць ядравую зброю ў Беларусі, а ён сам настойліва патрабаваў гэтага, каб гарантаваць уласную бяспеку.

«Я думаю, наўрад ці камусьці захочацца ваяваць з краінай, якая мае такую зброю. Гэта зброя стрымлівання», – сказаў ён.

Калі ж нікога стрымаць такім чынам не ўдасца, Лукашэнка паабяцаў «неадкладны» адказ.

«Ніякага вагання не будзе, калі толькі супраць нас будзе агрэсія», – чарговы раз заявіў ён.

Каментар
Палітолаг Карбалевіч: Размова Пуціна з Лукашэнкам у Сочы паказвае стан суверэнітэту Беларусі
2023.06.10 01:01

Ядравую зброю Пуцін і Лукашэнка плануюць размясціць у Беларусі 7–8 ліпеня – напярэдадні саміту NATO ў Вільні.

Пры гэтым у ЗША пакуль «не бачылі ніякіх прыкметаў таго, што перамяшчэнне ядравай зброі хутка пачнецца або ўжо адбываецца», – кажа каардынатар стратэгічных камунікацыяў у Радзе нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі.

Hавiны
ЗША не бачаць прыкметаў размяшчэння ядравай зброі ў Беларусі
2023.06.13 12:08

У сваю чаргу камандуючы аб’яднанымі сіламі ЗСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў заявіў, што Расея перакінула ў Беларусь пакуль толькі носьбіты ядравай зброі, самой ядравай зброі яшчэ няма і не вядома, ці будзе яна ўвогуле перададзеная.

Hавiны
Генерал ЗСУ Наеў: Расея перакінула ў Беларусь толькі носьбіты ядравай зброі
2023.06.06 18:40

Але нават, калі ядравая зброя будзе пастаўленая ў Беларусь, прадстаўнікам мясцовага рэжыму яе давяраць не збіраюцца. Паводле дамовы, якую падпісалі міністры абароны Віктар Хрэнін і Сяргей Шайгу, Расея не мае намеру перадаваць кантроль над нестратэгічнай ядравай зброяй Беларусі. Ці выкарыстоўваць яе, будзе вырашаць Масква.

Hавiны
Хрэнін і Шайгу падпісалі дакументы наконт ядравай зброі
2023.05.25 11:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў