Арбітр знепрытомнеў падчас гульні чэмпіянату Беларусі па футболе


Арбітр Дзмітрый Доля абамлеў падчас гульні чэмпіянату Беларусі па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і берасцейскім «Дынама». Матч прыпынілі, суддзю вынеслі з поля на насілках, піша «Tribuna.com».

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў Барысаве, дзе мясцовы БАТЭ прымаў «Дынама» з Берасця. Гэта была гульня найвышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. На 12-й хвіліне матчу галоўны суддзя Дзмітрый Доля знепрытомнеў і ўпаў на газон. Першую дапамогу яму далі проста на полі, затым арбітра на насілках занеслі ў машыну хуткай дапамогі і шпіталізавалі.

Пазней прэс-служба БАТЭ ўдакладніла, што з 42-гадовым арбітрам «усё ў парадку», ён ачуняў.

Пасля паўзы матч узнавіўся, Долю замяніў рэзервовы суддзя.

Гульня скончылася перамогай БАТЭ з лікам 4:1.

Hавiны
Сталі вядомыя супернікі зборнай Беларусі па футболе ў адборы на Еўра-2024
2022.10.09 16:58

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў