Палітвязень Давід Збаранскі ажаніўся ў калоніі


18-гадовы палітычны вязень Давід Збаранскі пабраўся шлюбам з сваёй дзяўчынай Алінай. Маладыя адзначылі вяселле 13 красавіка за кратамі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Давід Збаранскі. Фота з сямейнага архіву

Палітвязень Давід Збаранскі зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне падчас спаткання ў СІЗА. Аліна прыняла яго прапанову, і 13 красавіка пара пабралася шлюбам.

Давіда Збаранскага затрымалі 30 лістапада 2020 года. На той момант юнаку было ўсяго 17 гадоў. Але нягледзячы на гэта хлопца абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Удзел у масавых беспарадках»). Палітвязня судзілі за ўдзел у масавых беспарадках у Берасці 10 жніўня 2020 года і прысудзілі яму 3 гады калоніі. Пакаранне палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі.

26 красавіка Давід адзначыць свой Дзень народзінаў. Яму споўніцца 19 гадоў.

Павіншаваць і падтрымаць палітвязня можна лістом:

ПК № 2, 213800 Бабруйск, Сікорскага 1, Давід Сяргеевіч Збаранскі

Гісторыі
«Прызнавайся і здавай усіх, ці сядзеш на 8 гадоў». Размова з маці 17-гадовага палітвязня
2021.02.07 13:12

belsat.eu

Стужка навінаў