Беларускія партызаны заявілі пра дыверсіі на чыгунцы ў памежных вобласцях Расеі


Прадстаўнікі руху «Супраціў» сцвярджаюць, што партызанскія групы «Буслы ляцяць» правялі на тэрыторыі Смаленскай і Бранскай вобласцяў некалькі паспяховых дыверсіяў з мэтай ускладніць і запаволіць рух цягнікоў з расейскаю вайсковаю тэхнікаю.

У выніку дыверсіяў былі знішчаныя прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі ды блакавання, некалькі рэлейных шафаў СЦБ.

Пасля ўзброенага ўварвання Расеі ва Украіну ў Беларусі пачалася рэйкавая вайна. Беларусы пачалі шкодзіць інфраструктуру чыгункі, па якой перавозілі расейскую вайсковую тэхніку. Дзясяткі людзей затрыманыя, у некаторых стралялі.

Аналітыка
«Рэйкавыя партызаны». Што вядома пра затрыманых у Асіповіцкім раёне?
2022.04.07 18:18

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў