У выніку расейскай начной атакі на Кіеў пацярпелі 53 асобы, у тым ліку дзеці


У ноч на 13 снежня расейцы атакавалі Украіну дзесяццю беспілотнікамі тыпу «Shahed» і дзесяццю балістычнымі ракетамі. Як паведамілі ў Паветраных сілах Украіны, усе варожыя цэлі ўдалося збіць.

Наступствы начнога налёту на Кіеў 13 снежня 2023 года.
Фота: ДСНС України / Facebook

Амаль усе беспілотнікі, што ляцелі з Крыму, былі збітыя над Адэскай вобласцю.

«Роўна а 3:00 13 снежня 2023 года праціўнік нанёс ракетны ўдар па сталіцы Украіны. Усе дзесяць цэляў, якія ляцелі ў кірунку Кіева паводле балістычнай траекторыі, збітыя зенітным ракетным падраздзяленнем Паветраных сілаў», – заявілі ў Паветраных сілах.

Наступствы начнога налёту на Кіеў 13 снежня 2023 года.
Фота: ДСНС України / Facebook

Тым не менш падзенне аскепкаў ракетаў нанесла пашкоджанні ў Кіеве. У выніку пацярпелі 53 асобы, 20 з іх, у тым ліку двое дзяцей шпіталізаваныя, 33 пацярпелым медыкі надалі дапамогу на месцы. У тым ліку і шасцярым дзецям, паведаміў мэр украінскай сталіцы Віталій Клічко.

Паводле мэра, абломкамі ракетаў былі пашкоджаныя фасады шматкватэрных і прыватных дамоў, гарэлі аўтамабілі, быў пашкоджаны водаправод. Таксама былі выбітыя вокны і пашкоджаны ўваход у дзіцячай больніцы. Праводзіліся эвакуацыі.

Hавiны
Байдэн вылучыў для Украіны зброі на 200 мільёнаў долараў. Ці будуць яшчэ пастаўкі?
2023.12.13 08:50

Злучаныя Штаты Амерыкі падчас візіту прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага заявілі пра вылучэнне новага пакету ўзбраення і тэхнікі для падтрымання Украіны ад агрэсіі Расеі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў