Нацбанк: Рост рэгуляваных уладамі цэнаў моцна абганяе агульную інфляцыю


Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў лістападзе 2023 года выраслі на 8,5 % у гадавым выражэнні. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага банку Беларусі. Гэта на 3,1% працэнтныя пункты больш за агульную інфляцыю ў Беларусі.

Жанчыны набываюць прадукты ў краме. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат

У цэлым інфляцыя ў лістападзе паскорылася да 5,4 % гадавых супраць 3,7 % у кастрычніку. Пры гэтым рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы выраслі на 8,5 %, тады як месяц таму гэта паказнік складаў 7,7 %. Агулам яны растуць з ліпеня, таксама апярэджваючы спажывецкія цэны.

Сезонныя прадукты ў лістападзе за год падаражэлі на 16,1 %.

Базавая інфляцыя, якую разлічваюць без уліку сезоннасці, у лістападзе была склала 3,5 % гадавых.

Аналітыка
«Сітуацыя трымаецца на валаску». BEROC ацаніў перспектывы беларускай эканомікі і інфляцыі
2023.11.15 11:01

Эканаміст Анатоль Харытончык назваў прычынай нізкага ўзроўню інфляцыі ў Беларусі «татальны цэнавы кантроль з боку ўраду». Аднак праінфляцыйны ціск паступова нарастае, што найперш звязана з перагрэвам эканомікі і напружанаю сітуацыяй на рынку працы.

Адным з асноўных драйвераў падтрымання залішняга попыту ў эканоміцы Харытончык лічыць мяккую грашова-крэдытную палітыку, якая ўступае ўва ўсё большую супярэчнасць з задачамі забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці. Эканаміст заявіў, што адсоткавыя стаўкі па рублёвых крэдытах і ўкладах заставаліся ніжэйшыя за свае інфляцыйна-нейтральныя раўнаважкія значэнні.

Пакуль цэны на тавары ў Беларусі ўзмоцнена рэгулююцца, «паслугі працягваюць даражэць дастаткова хуткімі тэмпамі».

«Гэта можа быць адным з індыкатараў назапашвання інфляцыйнага навесу ў эканоміцы. Акрамя таго, гэта можа казаць пра тое, што ў эканоміцы ўсё ж прысутнічае праінфляцыйны ціск, які не цалкам трансфармуецца ў рост коштаў на тавары з прычыны строгага коштавага кантролю», – мяркуе эканаміст.

На цэны ў Беларусі ўплывае і хуткі рост заробкаў, што абганяюць узровень прадукцыйнасці працы і ствараюць залішні попыт.

Hавiны
У Еўразійскім банку развіцця назвалі прычыну росту цэнаў у Беларусі
2023.11.20 11:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў