У Беларусі зноў паскорылася інфляцыя і растуць цэны


У лістападзе гадавая інфляцыя склала 5,4% – амаль у 1,5 разы больш, чым у кастрычніку, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У кастрычніку 2023 года гэты паказнік раўняўся 3,7%.

Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: Белсат

У выніку паскарэння інфляцыі стаў адчувальным рост цэнаў – у сярэднім за 11 месяцаў 2023 года яны павялічыліся на 4,9%.

Найбольш у параўнанні з лістападам мінулага года ў Беларусі падаражэлі платныя паслугі – на 8,2%. Харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,1%, нехарчовыя – на 2,4%.

У параўнанні з кастрычнікам бягучага года спажывецкія цэны выраслі на 0,7%, у тым ліку, на харчовыя тавары – на 1,1%, на нехарчовыя – на 0,4%, на паслугі – на 0,2%.

З харчовых прадуктаў за месяц найбольш падаражэла гародніна – на 21,4%, фрукты – на 2,2%, пшанічная мука – на 2,1%, макаронныя вырабы – на 1,3%.

Hавiны
Найбольш бедных у Беларусі – у Магілёўскай вобласці
2023.12.11 17:32

З нехарчовых тавараў падаражэлі сінтэтычныя мыйныя сродкі – на 1,8%, лекі – на 1,7%, дываны і дывановыя вырабы – на 1,4%. У той жа час на 0,7% стаў таннейшым абутак.

На 2% выраслі кошты на побытавыя паслугі, на 1,1% – на жыллёва-камунальныя. На 2,6% таннейшым стаў чыгуначны транспарт і на 12,1% – турыстычныя паслугі.

Беларускія ўлады прагназуюць, што напрыканцы 2023 года гадавая інфляцыя будзе ў межах 7-8%. На наступны год закладаецца рост коштаў на 6%.

Hавiны
У Еўразійскім банку развіцця назвалі прычыну росту цэнаў у Беларусі
2023.11.20 11:45

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў