Хапун у Лідзе, арышт баранавіцкага праваабаронцы. Рэпрэсіі ў Дзень салідарнасці з Беларуссю


Палітычныя рэпрэсіі працягваюцца ў Беларусі больш за тры гады. «Белсат» расказвае, пра што стала вядома 12 лістапада – у Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, дзень забойства Рамана Бандарэнкі.

Акцыя ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю – дзень забойства Рамана Бандарэнкі. Вільня, Літва. 12 лістапада 2023 года.
Фота: Белсат

Гарадзенскія праваабаронцы звярнулі ўвагу на паведамленні сілавікоў аб затрыманнях за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» на Лідскім заводзе электравырабаў. Толькі 11 лістапада праваабаронцы даведаліся аб судах над 14 людзьмі за «экстрэмісцкія матэрыялы».

Берасцейскія праваабаронцы «Вясны» даведаліся аб прысудзе праваабаронцу Аляксандру Вайцешыку: 15 дзён арышту за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», канфіскацыя ноўтбука і тэлефона. Затрыманне было, імаверна, 9 лістапада, а рашэнне 10 лістапада вынесла суддзя Ірына Паўлоўская.

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

Ананімны Telegram-канал, звязаны з сілавікамі, пахваліўся 12 лістапада чарговымі затрыманнямі «экстрэмістаў» у Гомельскай вобласці. Паказалі толькі відэа, дзе ўзброеныя байцы АМАП затрымліваюць людзей у іхных хатах, і сказалі, што гэта «правакатары» і «падбухторвальнікі». Мяркуючы з аднаго кадру ў відэа, гаворка аб затрыманнях у Рэчыцы, аб якіх стала вядома яшчэ ў сераду.

Ёсць і ўмоўна добрыя навіны. Як піша берасцейская «Вясна», наладзілася сувязь з палітвязнем Уладзімірам Гундарам, родным пачалі даходзіць лісты. Сувязі з ім не было са жніўня. Праўда, лісты даходзяць сціслыя і толькі пра патрэбы. Вядома, што Гундар моцна схуднеў, ды пачувае сябе някепска, слых прыйшоў у норму (пасля карцару ён часова страціў слых), але зрок падае. Цэнзары не прапусцілі ліст родных палітвязня, у якім быў укладзены засушаны кляновы лісток – так і напісалі, што ліст вяртаюць з-за «сухого растения в конверте». Гундар асуджаны на 20 гадоў калоніі ў «справе Аўтуховіча», пераведзены ў крытую магілёўскую турму № 4.

12 лістапада за межамі Беларусі (і падпольна – у самой Беларусі) ладзілі Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю. Замежныя палітыкі і актывісты выказвалі салідарнасць з Беларуссю ў сацсетках, беларусы ладзілі вулічныя акцыі.

Фота
Як беларусы ўшанавалі памяць Рамана Бандарэнкі – за мяжой і ў Беларусі
2023.11.12 21:16
Агляд
Як дэмакратычны свет выказаў салідарнасць з Беларуссю ў гадавіну забойства Рамана Бандарэнкі
2023.11.12 19:08

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў