Памежнікі правяраюць, ці паставілі беларусы на ўлік у МУС свой ВНЖ іншай краіны


Беларускія памежнікі сталі правяраць у грамадзян пры выездзе з тэрыторыі Беларусі, ці паставілі яны на ўлік у Міністэрства ўнутраных справаў віды на жыхарства або пашпарты іншых краін, паведамляе Hrodna.life.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Памежны камітэт Беларусі

Пра такія выпадкі паведамілі адразу некалькі чалавек у адным з чатаў.

Адны ўдзельнікі чату кажуць, што такую праверку зладзілі іхным знаёмым пры перасячэнні мяжы. Яшчэ два беларусы расказалі, што іхных знаёмых не выпусцілі з краіны, бо ў тых не быў зарэгістраваны ў МУС від на жыхарства.

Іншыя ж удзельнікі чата пішуць пра тое, што ў іх пыталіся пра часовы від на жыхарства і карту паляка, але ў выніку прапусцілі праз мяжу.

З 11 ліпеня беларусаў абавязалі паведамляць уладам пра атрыманне замежнага грамадзянства, віду на жыхарства ды іншых дакументаў накшталт карты паляка згодна з законам «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». Паведаміць аб гэтым беларускія грамадзяне мусілі цягам трох месяцаў з дня ўступлення закона ў сілу, якія акурат у гэтыя дні ўжо скончыліся.

Трэба сказаць, што паведамленні аб тым, што беларусаў «разварочваюць» на мяжы за тое, што не зарэгістравалі сваё другое грамадзянства ў МУС, ужо з’яўляліся і раней. Так у верасні ў адной з мігранцкіх Facebook-суполак беларуска расказала, што ейнага знаёмага «развярнулі» пры спробе выехаць у Літву, бо той меў беларускае і італьянскае грамадзянства, а не паведаміў аб гэтым у міграцыйную службу.

Разбор
З Беларусі не выпускаюць, тых, хто не паведаміў пра другое грамадзянства? Гэта незаконна
2023.09.06 09:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў