У Беларусі дазволяць заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых


У Беларусі хочуць дазволіць заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых, калі справа тычыцца генацыду, ваенных злачынстваў і іншых злачынстваў – усяго паводле дзесяці артыкулаў. Такі праект закону «Аб змене Крымінальна-працэсуальнага кодэксу» Савет міністраў унёс на разгляд Палаты прадстаўнікоў на мінулым тыдні.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: belta.by

Заводзіць крымінальныя справы ў дачыненні мёртвых можна будзе паводле наступных артыкулаў:

  • падрыхтоўка або вядзенне агрэсіўнай вайны (арт. 122 КК);
  • акт міжнароднага тэрарызму (арт. 126 КК);
  • генацыд (арт. 127 КК);
  • злачынствы супраць бяспекі чалавецтва (арт. 128 КК);
  • вытворчасць, назапашванне або распаўсюджванне забароненых сродкаў вядзення вайны (арт. 129 КК);
  • экацыд (арт. 131 КК);
  • прымяненне зброі масавага паражэння (арт. 134 КК);
  • парушэнне законаў і звычаяў вайны (арт. 135 КК);
  • злачынныя парушэнні нормаў міжнароднага гуманітарнага права падчас узброеных канфліктаў (арт. 136 КК);
  • бяздзейнасць або адданне злачыннага загаду падчас узброенага канфлікту (арт. 137 КК).

Абвінавачаным у такіх справах будзе давацца адвакат, у судах іх могуць прадстаўляць сваякі.

Праект паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс ужо апублікаваны і рыхтуецца да першага чытання ў Палаце прадстаўнікоў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў