Украіна працягвае вяртаць свае тэрыторыі. Рэпартаж з дэакупаванай Херсонскай вобласці


З лютага большая частка Херсонскай вобласці была занятая расейскім войскам, у тым ліку абласны цэнтр Херсон. Падчас контрнаступу ўкраінская армія вярнула частку акупаваных тэрыторыяў. Сярод іх, напрыклад, вёскі Архангельскае, Вялікая Аляксандраўка і Навадзмітраўка.  

Напярэдадні звароту міністра абароны Расейскай Федэрацыі Сяргея Шайгу, у якім ён паведаміў аб вывядзенні Расеяй войскаў з Херсону на левы бераг Дняпра, фотакарэспандэнт «Белсату» наведаў некаторыя дэакупаваныя вёскі Херсоншчыны. Паглядзіце, што ён там убачыў.

Таксама ў інтэрв’ю Reuters дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхайла Падаляк сказаў, што «над Херсонам не лунае ўкраінскі сцяг, няма сэнсу казаць пра адступленне Расеі».

Жыхары сяла едуць на роварах. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

«Тры гэтыя вёскі вызвалілі з-пад акупацыі каля месяца назад. Напрыклад, з 2000 чалавек у вёсцы Архангельскае засталося каля 170. Паступова ўсё вяртаецца да жыцця: улада раздае мясцовым гуманітарную дапамогу, людзі рамантуюць свае дамы, пацярпелыя ад ракетных абстрэлаў», – падзяліўся сваймі ўражаннямі фатограф.

Мужчына разбірае завал у адным з пашкоджаных дамоў. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Вулічная крама ў паселішчы Вялікая Аляксандраўка. Будынак крамы быў знішчаны, тавары прадаюць са стала на вуліцы. Паселішча Вялікая Аляксандраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Школа ў сяле Навадзмітраўка, якую расейская армія выкарыстоўвала як штаб. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Работніца бібліятэкі правярае, ці не прапалі кнігі падчас акупацыі. Дзверы ў бібліятэку былі ўзламаныя расейскімі салдатамі, але ўсе кнігі на месцы, прапаў толькі сцяг Украіны. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Згарэлыя аўтамабілі ў цэнтральнай частцы вёскі. Паселішча Вялікая Аляксандраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Людзі чакаюць гуманітарную дапамогу. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Вайскоўцы аглядаюць разбураны мост. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Мясцовы жыхар прыбірае разбітае шкло на ганку  Дому культуры. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Цэнтральная вуліца. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Кацярына ў сваім разбураным доме. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Жанчына едзе ўздоўж акопаў на былых пазіцыях расейскай арміі. Паселішча Вялікая Аляксандраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Бюст Леніна з прастрэленай галавой каля школы. Школу расейскія салдаты выкарыстоўвалі як штаб. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Людзі ловяць рыбу. Паселішча Вялікая Аляксандраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Жанчына з роварам ідзе каля разбітага падчас абстрэлаў кіёску. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Сцяна дому, пашкоджаная аскепкамі. Паселішча Навадзмітраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Міны і выкарыстаныя пускавыя кантэйнеры процітанкавых ракет каля будынку, у якім былі расейскія пазіцыі. Паселішча Архангельскае, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат
Надпіс «Прабачце нас» у адной з крамаў. Паселішча Вялікая Аляксандраўка, Херсонская вобласць, Украіна. 8 лістапада 2022 года.
Фота: Белсат

АК belsat.eu

Стужка навінаў