Брытанская выведка распавяла пра пашкоджанні расейскага самалёта А-50


Расейскі самалёт А-50 перамясцілі з беларускага аэрадрому «Мачулішчы» на рамонт у Таганрог у РФ. Пра гэта Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамляе ў Twitter са спасылкай на дадзеныя выведкі.

Выведка беларускіх партызанаў перад дыверсіяй у Мачулішчах.
Фота: «BYPOL» / YouTube

Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі паведамляе, што расейскі самалёт А-50 у Беларусі забяспечваў інфармаванне аб сітуацыйных абставінах знішчальнікаў МіГ-31, адаптаваных для запуску балістычнай ракеты «Кінжал». Праз мадыфікацыю з рэактыўных самалётаў МіГ-31 выдалілі ўнутраны радар, каб збалансаваць корпус. Але гэта зрабіла пілотаў залежнымі ад вонкавых рэсурсаў сітуацыйнай выведкі, такіх як А-50.

«Цалкам магчыма, што супольная расейска-беларуская паветраная дзейнасць цяпер будзе залежаць ад наземнага кантролю і знішчальнікаў суправаджэння, пакуль яшчэ адзін А-50 не ўдасца разгарнуць», – гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Самалёт А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах, пасля атакі беларускіх партызанаў, атрымаў пашкоджанні.

«Паветранае судна было атакаванае малой беспілотнай лятальнай сістэмай. А-50 цяпер, імаверна, перамясцілі на рамонтны завод у Таганрогу ў Расеі. Транзітны палёт, паводле паведамленняў, адбыўся на ніжэйшай, чым звычайна, вышыні, меркавана, праз пашкоджанні герметызацыі кабіны», – гаворыцца ў паведамленні.

Атака на расейскі самалёт А-50 у Мачулішчах адбылася 26 лютага. Адказнасць за дыверсію ўзяў на сябе «BYPOL». Спачатку дзяржаўныя медыі перадавалі, што інфармацыя пра атаку – фэйк, самалёт, які каардынаваў ракетныя абстрэлы Украіны, не пацярпеў. Аднак праз некалькі дзён ён паляцеў на рамонт у расейскі Таганрог.

Каментар
Кіраўнік «ByPol» растлумачыў гнеўны спіч Лукашэнкі пра А-50 незадаволенасцю Крамля
2023.03.07 17:46

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў