«Што адбываецца?» У Мачулішчах спрацавала сірэна паветранай трывогі


Удзень 8 сакавіка ў Мачулішчах пад Менскам, на вайсковым аэрадроме якога 26 лютага адбылася дыверсія ў дачыненні расейскага самалёта-наводчыка А-50, было чуваць паветраную трывогу. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Паводле мясцовых жыхароў, сірэна спрацавала каля 13:40 і працягвалася недзе 3–4 хвіліны.

Мяркуючы з мясцовых чатаў, жыхароў не папярэджвалі аб правядзенні праверкі сістэмаў абвесткі. Паведамленні ў іх выглядалі наступным чынам:

Паведамленні пра паветраную трывогу ў Мачулішчах.
Фота: МотолькоПомоги / Telegram

Тым не менш, аўтары «МотолькоПомоги» мяркуюць, што вядзецца менавіта аб трэнаванні ці правяранні сірэны паветранай трывогі.

Раней тэлеграм-канал паведамляў, што пасля дыверсіі з дапамогай дронаў у Мачулішчах пад Менскам зноў з’явіліся перашкоды для атрымання GPS-сігналу. Гэта можа ўказваць, што ў раёне зноў уключылі сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

Агляд
Беларускія партызаны падарвалі расейскі самалёт і веру Лукашэнкі ў свае сілы і сілавікоў
2023.03.08 15:22

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў