200 чалавек і 3 банкі. Прэзідэнтка Еўракамісіі паведаміла падрабязнасці новых санкцыяў супраць Расеі


Прэзідэнтка Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен расказала, што ў дзявяты пакет сакцыяў увойдуць амаль 200 чалавек і 3 расійскія банкі. Інфармацыя змешчана на афіцыйнай старонцы прэзідэнткі ў Twitter.

Уршуля фон дэр Ляен паведаміла 7 снежня падрабязнасці адносна дзявятага пакету санкцыяў супраць Расеіі ў адказ на яе агрэсію ва Украіне. Паводле прэзідэнткі Еўрапейскай камісіі, санкцыйны пакет закране 200 чалавек і 3 расейскія банкі. Акрамя таго, будуць уведзеныя экспартныя абмежаванні на пастаўкі ў Расею беспілотнікаў, у тым ліку рээкспарт, новыя меры экспартнага кантролю па таварах падвойнага прызначэння і забарона вяшчання ў Еўразвязе яшчэ 4 расейскіх тэлеканалаў.

Фон дэр Ляен падкрэсліла, што восем прынятых еўрапейскіх пакетаў санкцый ужо нанеслі Расіі вялікія страты, але ЕЗ мае намер працягваць ціск да спынення баявых дзеянняў ва Украіне.

З прыняццем васьмі пакетаў санкцый супраць Расеі кошт усіх гандлёвых абмежаванняў (экспарту і імпарту) з боку Еўразвязу амаль дасягнуў € 123 мільярды.

Hавiны
Еўракамісія ўхваліла дзявяты пакет санкцыяў супраць Расеі. Беларусь яны абмінуць
2022.12.05 08:45

Раней аб падрыхтоўцы дзявятага пакету санкцыяў ЕЗ супраць Расеі, паведаміў у сваім Twitter карэспандэнт радыё «Свабода» у Бруселі Рыкард Юзьвяк. «Цікава, што Беларусь не з’яўляецца мішэнню (зноў)», – напісаў журналіст.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў