Расея абстраляла Адэскую і Кіеўскую вобласці, адзін чалавек загінуў


Ноччу 6 верасня Расея атакавала Адэскую вобласць ударнымі беспілотнікамі, па Кіеве запусціла балістычную ракету. Наступствамі сталі разбурэнні і пажары, у Адэскай вобласці загінуў супрацоўнік сельскагаспадарчага прадпрыемства.

Ліквідацыя пажару ў Кіеўскай вобласці, які ўзнік у выніку падзення абломкаў расейскай ракеты.
Фота: ДСНС Украіны

Атака па Адэскай вобласці працягвалася тры гадзіны, паведаміў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Кіпер.

«На жаль, адзін чалавек загінуў. Супрацоўнік аграпрадпрыемства, які атрымаў цяжкія раненні, памёр у шпіталі. <…>. У некалькіх населеных пунктах зафіксаваныя разбурэнні і пажары. Пашкоджаныя аб’екты прыпартавой і сельскагаспадарчай інфраструктуры: элеватары, адміністратыўныя будынкі, аграпрадпрыемствы», – распавёў Алег Кіпер у тэлеграме.

Паводле прэс-службы Сілаў абароны поўдня Украіны, у Адэскай вобласці ноччу 6 верасня былі знішчаныя 15 беспілотнікаў узору «Shahed-136». Агулам Расея запусціла па Украіне 25 ударных БПЛА.

Акрамя беспілотнікаў, паводле паветраных сіл Украіны, расейцы ўдарылі ракетамі: па ўкраінскіх гарадах былі выпушчаныя 7 крылатых ракет Х-101/Х-555/Х-55, 1 балістычная ракета «Іскандэр-М». Усе ракеты былі збітыя СПА. Абломкі адной з ракет справакавалі пажар у Кіеўскай вобласці на тэрыторыі гандлёвага прадпрыемства. Ахвяраў няма.

Агляд
ЗСУ актывізаваліся на бярдзянскім кірунку. Што вядома?
2023.09.05 19:50

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў