Жыхара Салігорску пазбавілі волі на тры гады за каментары ў інтэрнэце


Жыхар Салігорска прысуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі за каментары ў інтэрнэце, у яго канфіскавалі мабільны тэлефон і празначылі штраф у памеры 200 базавых велічынь.

Ілюстрацыйны здымак.
Фота: Solen Feyissa / Unsplash

Паводле інфармацыі пракуратуры Менска, мужчына з мая па лістапад 2021 года размясціў на розных рэсурсах у інтэрнэце каментары ў адрас Лукашэнкі. Таксама ён пакінуў тэксты ў ненарматыўнай форме ў адносінах да старшыні КДБ, старшыні Цэнтрвыканкама, дэпутатаў, міністраў замежных спраў і па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурорскага работніка. Суд палічыў каментары абразлівымі, абвінавачаны сваю віну прызнаў цалкам, не адмаўляючы, што сам размясціў тэксты.

Мабільны тэлефон, які належаў абвінавачанаму, бязвыплатна канфіскаваны ў даход дзяржавы ў спецыяльным парадку. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў