Армія абароны Ізраілю поўнасцю акружыла сектар Газа


Армія абароны Ізраілю заявіла аб тым, што поўнасцю акружыла сектар Газа і выйшла да мора, замацаваўшыся каля ўзбярэжжа анклаву.

Палестынцы перабіраюцца ў паўднёвыя часткі сектару Газа. 5 лістапада 2023 года, сектар Газа.
Фота: AA/ABACA / Abaca Press / Forum

Аб гэтым заявіла прэс-служба ізраільскай арміі. Сектар Газа ў выніку аказаўся падзеленым на паўднёвую і паўночную часткі. У той жа час Ізраіль запэўніў, што пакіне гуманітарны калідор, праз які цывільныя асобы змогуць эвакуявацца на поўдзень.

У заяве адзначаецца, што галоўнымі задачамі 36-й арміі Ізраілю ёсць акружэнне сілаў руху «Хамас» і вядзенне абстрэлаў па канкрэтных цэлях.

Афіцыйны прадстаўнік ізраільскай арміі Даніель Гагары таксама адзначыў, што сілы Цагалю будуць працягваць атакаваць паўночную частку анклаву.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў