Украінскія памежнікі паступова вяртаюць кантроль на мяжы з Беларуссю


Падраздзяленні Дзяржаўнай пагранічнай службы выйшлі на дзяржаўную граніцу Украіны ў Чарнігаўскай вобласці. Падраздзяленні ЗСУ выйшлі да дзяржаўнай мяжы Украіны ў Чарнігаўскай вобласці і забяспечваюць ахову дзяржаўнай мяжы Дняпроўскае, Горск, Неданчычы, – паведамляе аператыўнае камандаванне «Поўнач» на ўласнай старонцы «facebook».

украінскае войска вяртае кантроль над часткай беларуска-украінскай мяжы на чарнігаўшчыне / фота: фэйсбук старонка аператыўнага камандвання “Північ”

Камандванне ўкраінскага войска паведамляе, што населеныя пункты Нэданчычы і Дняпроўскае размешчаны ў Чарнігаўскай вобласці каля мяжы з Беларуссю, Горск – каля мяжы з Расіяй.

Аператыўнае камандванне «Поўнач» адзначаюць, што 4 красавіка на Чарнігаўшчыне былі зноў паднятыя ўкраінскія сцягі над памежнымі атрадамі «Дняпроўскае», з якога пачалося ўварванне ў Чарнігаўскую вобласць, «Дабранка» і «Грымяч».

Hавiны
Украінскае войска пераходзіць у контратаку? Вызвалены 28 населеных пунктаў
2022.04.01 16:44

 

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў