Беларускія памежнікі абвесцілі пра перахоп украінскага беспілотніка


У Гомельскай вобласці беларускія памежнікі перахапілі ўкраінскі беспілотнік. «Дрон выкарыстоўваўся для выведкі і трэнаванняў перасоўвання і скідання выбуховых прыладаў», – гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале Дзяржаўнага памежнага камітэту. Інцыдэнт адбыўся 2 лістапада.

У Гомельскай вобласці 2 лістапада памежнікі перахапілі ўкраінскі беспілотнік. Гэта адбылося за кіламетр ад граніцы. Тое, што дрон запусцілі менавіта з тэрыторыі Украіны, паказаў «аналіз звестак карткі памяці», заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

З абнародаванага памежнікамі відэа можна зрабіць выснову, што ўкраінцы не пачысцілі картку памяці беспілотніка перад запускам. На ёй нібыта засталіся фотаздымкі вайскоўцаў і тэставае відэа ў інфрачырвоным рэжыме.

«Вызначана, што квадракоптар выкарыстоўвалі ўкраінскія ваенізаваныя фармаванні на мяжы з Беларуссю. Змест выяўленых фота- і відэаматэрыялаў сведчыць, што дрон быў абсталяваны сістэмаю інфрачырвонага бачання, ужываўся для трэнаванняў перасоўвання і скідання выбуховых прыладаў, а таксама для выведкі і здымак тэхнічных сродкаў аховы мяжы Беларусі», – гаворыцца ў паведамленні.

У Памежным камітэце дадалі, што праводзяць «дадатковыя праверачныя мерапрыемствы».

Раней дзяржаўны сакратар Савету Бяспекі рэспублікі Аляксандр Вальфовіч казаў пра ўкраінскіх дыверсантаў, якія нібыта прарываюцца на тэрыторыю Беларусі. А ў сакавіку Аляксандр Лукашэнка абяцаў паказаць, «адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад» з тэрыторыі Украіны. Гэтая фраза зрабілася інтэрнэт-мэмам.

Hавiны
Кіраўнік ДПК Беларусі: Украіна ўзарвала масты і замініравала дарогі каля мяжы з Беларуссю
2022.10.10 00:12

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў