Яўген Прыгожын: Контрнаступ ужо пачаўся


Яўген Прыгожын, заснавальнік ПВК «Вагнэра», лічыць, што контрнаступ Украіны ўжо пачаўся. Ён дадаў, што ў бліжэйшыя дні можна будзе ўбачыць пераход яго ў актыўную фазу.

Яўген Прыгожын на развітанні з байцом ПВК «Вагнэр».
Фота: Канстанцін Саўрыкаў / V1.RU

Аўдыязапіс з каментаром Прыгожына з’явіўся ў ягоным тэлеграм-канале.

У ім Прыгожын адзначае наступнае: «Я лічу, што наступ украінскай арміі ўжо пачаўся. Мы бачым найвышэйшую актыўнасць варожай авіяцыі. Мы бачым яго [праціўніка] найвышэйшую актыўнасць па перыметры і ўнутры нашага фронту».

Пры гэтым Прыгожын выказаў шкадаванне, што па перыметры расейска-ўкраінскага фронту сітуацыя выглядае «не найлепшым чынам», а таксама палічыў за лепшае не каментаваць пытанне надзейнасці флангаў расейскіх войскаў. Як ён выразіўся, «з ветлівасці».

Кіраўнік ПВК «Вагнэра» таксама адзначыў, што ўкраінскія войскі «актывізаваліся і па-за межамі гістарычных граніц Украіны». Ён звярнуў увагу на выпадкі з падрывамі цягнікоў і атакамі беспілотнікаў, у сувязі з чым пацвердзіў сваю думку, што «усё ўжо пайшло».

«Калі гэта пяройдзе ў актыўную фазу? Думаю, што ў бліжэйшы час, можа быць, дні», – рэзюмаваў Яўген Прыгожын.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў