Міхайла Падаляк назваў страты Украіны ў вайне з Расеяй


Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк у эфіры «24 каналу» заявіў, што за дзевяць месяцаў ваенных дзеянняў Украіна страціла да 13 тысячаў вайскоўцаў загінулымі. Раней кіраўнік Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен паведаміла пра 100 тысячаў загінулых вайскоўцаў, аднак потым запіс быў выдалены.

Дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.
Фота: president.gov.ua

«Бясспрэчна, спадарыня Урзуля памылілася – гэта відавочна. Таму яны выдалілі гэтае відэа, прыбралі гэтыя лічбы – у нас ёсць афіцыйныя звесткі Генштабу, якія агучвае вярхоўны галоўнакамандуючы. Яны складаюць ад 10 да 12,5–13 тысячаў загінулых… Так, у нас больш стратаў праз раненні», – сказаў Падаляк.

Падаляк таксама падкрэсліў, што колькасць загінулых цывільных украінцаў «не 20 тысячаў». Гэтая лічба, на ягоную думку, значна большая, асабліва калі ўлічыць, колькі масавых пахаванняў знаходзяць украінскія вайскоўцы пасля дэакупацыі часова захопленых расейцамі ўкраінскіх тэрыторыяў.

«Мы гаворым на розных міжнародных пляцоўках, што Расея ваюе не з вайскоўцамі – там яна прайграе вайну. Яна ваюе з цывільным насельніцтвам», – сказаў Падаляк.

30 лістапада кіраўніца Еўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен у відэазвароце заявіла, што з пачатку расейскай ваеннай аперацыі загінулі 100 тысячаў украінскіх вайскоўцаў. Пазней гэты відэазапіс быў выдалены, а праз некалькі гадзінаў апублікавалі новае відэа – ужо з выразаным фрагментам аб стратах.

Гаворачы аб стратах расейскай арміі, Падаляк заявіў, што «Расея практычна згубіла сваё кантрактнае войска». На ягоную думку, размова ідзе прыкладна аб 100 тысячах загінулых і яшчэ да 150 тысячах цяжка параненых, хворых, якія зніклі без вестак.

Hавiны
У палон ва Украіне трапіў найміт-вагнэравец з Беларусі Андрэй Герыловіч
2022.12.01 18:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў