Партыю «Белая Русь» зарэгістравалі


Паведамленне пра тое, што партыі «Белая Русь» выдалі пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі, з’явілася ў тэлеграм-канале прэс-службы Міністэрства юстыцыі.

Міністр юстыцыі ўручае Алегу Раманаву пасведчанне аб рэгістрацыі партыі «Белая Русь». 2 траўня 2023 года.
Фота: t.me/minjust_by

Пасведчанне аб рэгістрацыі і статут партыі «ва ўрачыстай абстаноўцы» ўручыў старшыні «Белай Русі» Алегу Раманаву міністр юстыцыі Сяргей Хаменка.

Партыя была заснаваная на базе аднайменнай грамадскай арганізацыі 18 сакавіка 2023 года. Для гэтага быў зладжаны адмысловы ўстаночы з’езд.

У склад найвышэйшай палітычнай рады новай партыі ўвайшоў 71 чалавек. Сярод іх кіраўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю і Міністэрства сельскай гаспадаркі Аляксей Багданаў і Ігар Брыло, старшыня Беларускага саюзу журналістаў і гендырэктар инфармацыйнагаагенцтва «Минск-новости» Андрэй Крывашэеў, а таксама «вяшчальнік» рэжыму Аляксандра Лукашэнкі і па сумяшчэнні палітычны аглядальнік тэлеканалу СТВ Грыгорый Азаронак.

Нагадаем, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» было створана ў лістападзе 2007 года. Яго дзейнасць была нацэленая на «падтрыманне палітычнага курсу Аляксандра Лукашэнкі».

Аналітыка
Сацыяльны ліфт для ябацек: распавядаем пра «Белую Русь» і яе лідара Алега Раманава
2023.03.18 13:00

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў