Падлеткаў з «ЧВК Редан» затрымлівалі таксама і ў Воршы


Аршанскі рэгіянальны партал Orsha.eu таксама паведамляе пра затрыманне сілавікамі прадстаўнікоў субкультуры «ЧВК Редан».

Падлеткі з «ЧВК Редан».
Фота: РЕДАН / vk.com

Паводле выдання, 1 сакавіка міліцыянты хадзілі па навучальных установах, дзе расказвалі падлеткам пра небяспеку гэтай субкультуры. Аналагічныя паперкі зачытвалі настаўнікі.

Увечары ж у горад выйшлі міліцэйскія патрулі з загадам затрымліваць маладых людзей з атрыбутыкай руху «ЧВК Редан». Вядома пра некалькі затрыманняў, але дакладная колькасць невядомая.

Таксама ходзяць чуткі пра першыя сутычкі паміж прыхільнікамі «ЧВК Редан» і іх апанентамі.

Разбор
Што за «ЧВК Редан» і што з ім рабіць? Спыталі анімэ-супольнасць, сацыёлага і падлеткавага псіхолага
2023.03.01 20:21

Першыя затрыманні прадстаўнікоў анімэ-субкультуры «ЧВК Редан» пачаліся ў канцы лютага. Гэтак, у Гомлі затрымалі 200 асобаў, у Берасці – 52. Таксама вядома пра затрыманні ў Менску і Рэчыцы.

Большасць затрыманых – няпоўнагадовыя. Іх абяцаюць ставіць на «ўлік» у міліцыі, а больш старэйшым пагражаюць адміністратыўнай адказнасцю. У Гомлі пачатая крымінальная справа за арганізацыю і рыхтаванне дзеянняў, што нібыта груба парушаюць грамадскі парадак.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў