Брытанская выведка мяркуе, што Расея прывезла ў Беларусь гіпергукавыя ракеты «Кінжал»


Брытанская выведка мяркуе, што Расея прывезла ў Беларусь гіпергукавыя ракеты «Кінжал». Пра гэта міністэрства абароны Злучанага Каралеўства паведамляе ў сваім Twitter. Агрэсар ужо абстрэльваў «Кінжаламі» Украіну, але дасюль – толькі са сваёй тэрыторыі.

Спадарожнікавы здымак аэрадрому Мачулішчы. Менская вобласць, Беларусь. 17 кастрычніка 2022 года.
Фота: Мінабароны Вялікабрытаніі / Twitter

Міністэрства абароны Вялікабрытаніі ў сваім Twitter апублікавала чарговую справаздачу выведкі. У паведамленні гаворыцца, што Расея, імаверна, упершыню даставіла ў Беларусь ракеты «Кінжал». Яны цяпер на аэрадроме ў Мачулішчах. Туды ж Расея перакінула два знішчальнікі МіГ-31К, прызначаныя акурат для запуску «Кінжалаў».

Гэта гіпергукавыя ракеты, якія могуць біць па цэлях на адлегласці каля 2 тысяч кіламетраў. Такім чынам, калі «Кінжал» запусцяць з Беларусі, ён зможа дасягнуць любой кропкі Украіны.

Што праўда, як мяркуе брытанская выведка, хутчэй за ўсё, ракеты перакінулі не для наўпроставага выкарыстання, а каб «даслаць сігнал Захаду і выставіць Беларусь усё больш замешанай у вайне».

Раней Расея выкарыстоўвала гэтыя ракеты для ўдараў па Украіне толькі са сваёй тэрыторыі і толькі некалькі разоў, магчыма, праз тое, што іх зусім няшмат. Але ўкраінцы прызнаюць, што іхная СПА не дае рады супраць «Кінжалаў» – у іх высокая здольнасць абыходу супрацьпаветранай абароны.

Каментар
Чаму Расея амаль перастала страляць з Беларусі ракетамі, але таемна запускае дроны-камікадзэ?
2022.11.01 07:30

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў