ГУБАЗіК затрымаў дырэктара аўтадому Mercedes‑Benz


Падкантрольныя сілавікам тэлеграм-каналы апублікавалі «пакаяннае відэа» дырэктара аўтамабільнага цэнтра «Энергія ГмбХ» – дыстрыб’ютара Mercedes-Benz у Беларусі.

Паводле інфармацыі з адкрытых крыніц, дырэктарам аўтацэнтра «Энергія ГмбХ з’яўляецца Сяргей Даніловіч.

На «пакаянным відэа» мужчына кажа, што ён удзельнічаў у пратэстах 2020 году і пералічваў грошы ў «Фонд Салідарнасці». Таксама затрыманага прымушаюць назваць свой заробак.

Сілавікі пры гэтым не ўдакладняюць, па якіх артыкулах крымінальнага або адміністратыўнага кодэксу пераследуюць дырэктара аўтацэнтру

Па стане на 7 снежня ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзяцца больш за 1450 чалавек, якія былі прызнаныя праваабарончай супольнасцю палітвязнямі.

Агляд
Звыш 136 тысяч беларусаў пацярпелі ад рэпрэсіяў з траўня-2020. Даследаванне «Justice Hub»
2023.07.27 16:28

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў