навіны

Сітуацыя з бяспекай у рэгіёне (2025): аналіз у кантэксце вайны ва Украіне, вучэнняў «Захад-2025» і патэнцыйнай эскалацыі з боку Беларусі

Расейскія дэсантнікі
Расейскія дэсантнікі. Фота: Wikimedia Commons
podpis źródła zdjęcia

Вайна Расеі супраць Украіны, што трывае з 2022 года, зрабілася асноўным фактарам дэстабілізацыі ў рэгіёне Усходняй Еўропы. Беларусь як саюзніца Расеі ператварылася ў ваенны тыл для расейскіх войскаў. Яе тэрыторыя выкарыстоўвалася для нападаў на Украіну (асабліва ў 2022–2023 гадах) і служыць плацдармам для сталых вучэнняў, перадыслакацыі войскаў і выведнай дзейнасці.

Запланаваныя на восень вучэнні «Захад-2025» – дадатковы фактарам патэнцыйнай эскалацыі.

 

Такія супольныя стратэгічныя вучэнні Расеі і Беларусі праводзяцца раз на чатыры гады. Яны залучаюць сцэнары адбіцця «замежнай агрэсіі» з масаваным выкарыстаннем сілаў спецыяльнага прызначэння, авіяцыі, РЭБ і СПА. Але цяпер вучэнні «Захад-2025» праходзяць на фоне працяглай вайны і могуць служыць прыкрыццём для рыхтавання рэальных ваенных дзеянняў.

 

Магчымыя пагрозы, звязаныя з вучэннямі:

  • імітацыя ці правядзенне наступу на поўнач Украіны, у тым ліку з рэгіёнамі Валыні і Кіеўшчыны;
  • правакацыйныя дзеянні на мяжы з Польшчай і Літвой, у тым ліку праз выкарыстанне міграцыйнага ціску, дронаў і гібрыдных аперацыяў;
  • размяшчэнне тактычнай ядравай зброі як інструменту ядравага шантажу ў фармаце вучэнняў;
  • інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, скіраваныя на дэстабілізацыю грамадскай думкі і дыскрэдытацыю NATO.
Разбітая тэхніка. Калаж: Белсат
Разбітая тэхніка. Калаж: Белсат

Разгледзім магчымыя сцэнары эскалацыі з боку Беларусі.

 

Сцэнар 1: абмежаваная эскалацыя.

  • Лакальныя правакацыйныя інцыдэнты на мяжы з Украінай або Літвою.
  • Узмацненне выведнай і дэзынфармацыйнай дзейнасці.
  • Перакідванне расейскіх войскаў бліжэй да межаў.

 

Сцэнар 2: удзел Беларусі ў шырокамаштабнай аперацыі.

  • Беларускае войска, у тым ліку спецыяльныя падраздзяленні, уступае ў баявыя дзеянні супраць Украіны.
  • Адкрыццё паўночнага фронту (Кіеў, Чарнігаў, Валынь).
  • Блакаванне вайсковай дапамогі з Захаду.

 

Сцэнар 3: гібрыдная агрэсія.

  • Актыўнае выкарыстанне наймітаў, аперацыі з удзелам нерэгулярных мігрантаў, хакерскіх атак і інфільтрацыі.
  • Актывізацыя нелегальных узброеных фармаванняў на сумежных тэрыторыях (Група Вагнэра).
  • Масаваная міграцыйная атака (падобна да крызісу 2021 года на мяжы з Польшчаю).
Акоп. Фота: Белсат
Акоп. Фота: Белсат

Якая можа быць рэакцыя суседніх краінаў у адказ на эскалацыю з боку Беларусі?

 

Украіна:

  • перагрупаванне сілаў на паўночным фронце, узмацненне СПА;
  • прэвентыўныя ўдары па вайсковай інфраструктуры на тэрыторыі Беларусі (пры пагрозе);
  • узмацненне падтрымання беларускіх добраахвотніцкіх фармаванняў;
  • зварот да міжнароднай супольнасці для ўзмацнення санкцыяў і вайсковай дапамогі.

 

Польшча:

  • поўная баявая гатовасць Узброеных сілаў на ўсходняй мяжы;
  • магчымасць закрыцця мяжы і размяшчэння дадатковых войскаў NATO;
  • дыпламатычны ціск на Беларусь праз ЕЗ і ААН;
  • рыхтаванне да размеркавання патэнцыйнай плыні ўцекачоў.

 

Літва:

  • умацаванне абароны сувальскага калідору;
  • міжнародная каардынацыя з NATO і ЗША;
  • кіберабарона і контрвыведныя аперацыі;
  • інфармацыйнае супрацьдзеянне расейскай і беларускай прапагандам.

 

Разгледзім магчымыя наступствы для Беларусі:

,,

  • павелічэнне рызыкі ўцягвання ў беспасярэднюю вайну супраць Украіны і/ці краінаў NATO;
  • мэтавая дэструкцыя вайсковых аб’ектаў (удары па базах, аэрадромах, транспартавай інфраструктуры);
  • партызанскі рух на ўнутранай тэрыторыі (у выпадку шырокамаштабнага ўдзелу ў вайне);
  • унутраная дэстабілізацыя і рост незадаволенасці сярод вайскоўцаў і насельніцтва.


Палітычныя наступствы:

  • пашырэнне міжнароднай ізаляцыі Беларусі;
  • залежнасць ад Расеі пераходзіць у фазу фактычнай акупацыі (кантроль за войскам, палітыкай і інфармацыйнаю прастораю);
  • узмацненне санкцыйнага ціску, у тым ліку поўная эканамічная блакада;
  • рост падтрымання беларускага дэмакратычнага руху з боку сусветнай супольнасці.
На вайне ва Украіне. Фота: Белсат
На вайне ва Украіне. Фота: Белсат

Такім чынам, Беларусь, праз дапамогу Расеі і ўдзел у агрэсіўных вучэннях, усё мацней набліжаецца да мяжы беспасярэдняга канфлікту. Любы сцэнар эскалацыі з яе боку выкліча не толькі палітычную, але і жорсткую вайсковую рэакцыю з боку Украіны, NATO і ЕЗ.

У гэтых варунках беларускаму дэмакратычнаму руху варта актывізаваць міжнародную камунікацыю і рыхтаваць альтэрнатыўныя сцэнары для транзіту ўлады.

 

Таксама неабходна павышаць узровень каардынацыі з ЗША, ЕЗ і NATO, каб супольна рыхтаваць сцэнары крызіснага рэагавання.



Вадзім Кабанчук для belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10